Новости Гродно. 30.11.2022. Недопущение импорта опасных товаров рассмотрено на коллегии КГК Гродненской области
Тема дня
Больш за 120 найменняў небяспечнай прадукцыі па выніках даследаванняў Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту сёлета забаронена да ўвозу і абарачэння ў Беларусі. У рэестр няякасных унесены імпартныя тавары лёгкай прамысловасці, прадукцыя для дзяцей, цацкі. Таксама ў гэтым пераліку - пральныя парашкі і электратэхнічная прылады. Акрамя таго, Дзяржстандарт рэгіёна сёлета адмяніў каля 120 дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці - гэта значыць ліквідаваў дазвол выпуску прадукцыі на айчынны рынак. Пытанне сумеснай з Дзяржстандартам, санэпідслужбай і дзяржкантролем работы па недапушчэнні імпарту небяспечных тавараў разгледзелі ўдзельнікі калегіі КДК Гродзенскай вобласці.
Все новости в Ноябре