Новости Гродно. 22.06.2022. В 11-ти популярных зонах отдыха проведут противоклещевые обработки
Тема дня
У 11-ці папулярных зонах адпачынку жыхароў абласнога цэнтра правядуць супрацьклешчавыя апрацоўкі да канца гэтага тыдня. Спецыялісты гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пачалі з Каложскага парку. 22 чэрвеня былі апрацаваны абочыны пешаходных і вела-дарожак, спортпляцоўкі і іншыя месцы арганізаванага адпачынку ва ўрочышчы Пышкі. Да правядзення акарыцыдных мерапрыемстваў гарадскія зоны адпачынку былі правераныя энтамолагам на наяўнасць кляшчоў. Апрацоўка тэрыторый праводзіцца спецыяльным прэпаратам.
Все новости в Июне