Новости Гродно. 19.04.2023. В Беларуси наблюдается рост успешных попыток ЭКО
Тема дня
За 28 гадоў у Беларусі, дзякуючы экстракарпаральнаму апладненню, нарадзілалася 15 тысяч дзяцей. Да таго ж, дзякуючы развіццю медыцыны і намаганням медыкаў, у апошні час назіраецца рост колькасці паспяховых спроб ЭКА. Напрыклад, на Гродзеншчыне ў 2021-м такім метадам скарысталіся 127 жанчын і 43 з іх зацяжарылі, а ў 2022-м 294 жанчыны пайшлі на ЭКА і рыхтаваліся стаць мамамі ўжо 116. Працэдуру экстракарпаральнага апладнення праводзяць дзве медустановы Мінска і медыка-генетычны цэнтр Гомеля, у рэгіёнах жа створаны спецыялізаваныя міжраённыя і абласныя кансультатыўна-дыягнастычныя аддзяленні, якія можна назваць першай прыступкай на шляху да бацькоўства. У Прынёманні такія працуюць у Астраўцы, Слоніме, Ваўкавыску, Лідзе і Гродне.
Все новости в Апреле