Новости Гродно. 03.04.2023. Новый магазин ортопедических изделий открылся в Гродно
Тема дня
Новы магазін артапедычных вырабаў адкрыўся ў абласным цэнтры. Падзея значная для РУП “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр” уцэлым і яго гродзенскага філіяла ў прыватнасці. Справа ў тым, што гэта першы спецыялізаваны магазін сродкаў рэабілітацыі для людзей з 1,2,3 групамі інваліднасці і для тых, хто жадае падтрымліваць уласную фізічную форму на ўзроўні. Цяпер прафілактычны абутак для дзяцей і дарослых, вусцілкі, бандажныя вырабы і мабільныя прыстасаванні гродзенцы змогуць набыць па адрасе - Гродна, вуліца Белуша, 47А.
Все новости в Апреле