Новости Гродно. 16.02.2022. Посол Индии в РБ с визитом а Гродно
Тема дня
Гродзенская вобласць плануе актывізаваць супрацоўніцтва з Індыяй у фармацэўтыцы, сферах высокіх тэхналогій і адукацыйнай галіне. Гэтыя і іншыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння былі абмеркаваны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Каранікам пад час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Алокам Ранджанам Джа. Дыпламат працягвае свой візіт у Прынёмання, у першы дзень былі праведзены ім шэраг сустрэч з прадстаўнікамі эканамічнага сектара рэгіёна, наведаны Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
Все новости в Феврале