Новости Гродно. 08.02.2022. Музейная комната "ВС 100 лет" в СШ №22
Тема дня
Калекцыя ваеннай формы розных часоў, знакі адрознення і спецыяльная атрыбутыка, тэматычная літаратура. Адмысловую экспазіцыю, прысвечаную 100-гадовай гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, можна ўбачыць у 22-ай школе Гродна. Дзякуючы намаганням педагогаў, вучняў і ветэранаў удалося сабраць больш за 350 экспанатаў. Экспазіцыя карыстаецца заслужанай папулярнасцю – сюды на экскурсіі прыходзяць не толькі з іншых школ, але і малечы з дзіцячых садкоў абласнога цэнтра.
Все новости в Феврале