Новости Гродно. 30.01.2019. Агрокласс в Квасовской СШ
Тема дня
Вырашыць праблему з кадрамі на сяле і заахвоціць да асваення аграрных спецыяльнасцей. Летась у рэспубліцы на найвышэйшым узроўні было прынята рашэнне аб адкрыцці ў старэйшых класах школ так званых агракласаў. У Прынёманскім рэгіёне ідэю рэалізавалі ў ліку першых, фактычна, з нуля распрацавалі праграму факультатываў і ўжо зараз гатовы дзяліцца вопытам з калегамі з іншых рэгіёнаў. Так, дзясяткі педагогаў з усёй рэспублікі на прыкладзе адной з сельскіх школ Гродзенскага раёна змаглі паназіраць за тым, як на практыцы адбываецца знаёмства школьнікаў са спецыфікай работы ў сельскай гаспадарцы.
Все новости в Январе