Новости Гродно. 17.01.2019. К капитальному ремонту готовится СШ №6
Тема дня
Да капітальнага абнаўлення сёлета рыхтуецца старэйшая з навучальных устаноў Гродна – сярэдняя школа нумар 6-я. Гаворка аб неабходнасці правядзення тут рамонту ішла даўно. На той факт, што школа 1925-га года пабудовы, патрабуе адпаведнага клопату звярталі ўвагу настаўнікі, бацькі і прадстаўнікі ад адукацыі горада. Фарсіраваць рашэнне аб рамонце не дазваляў недахоп фінансавання. Пры гэтым, работы па падтрыманні ў парадку адукацыйнай установы праводзіліся рэгулярна.
Все новости в Январе