Новости Гродно. 29.10.2019. Гастроли Купаловского театра в Гродно
Тема дня
“Паўлінку” Купалаўскага тэатра ўключыць у нацыянальны спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі і ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Аб такіх амбіцыйных планах і рабоце ў гэтым накірунку заявілі прадстаўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Беларусі імя Янкі Купалы падчас гастроляў у Гродне. У горад над Нёманам мінчане прывезлі сваю візітку - “Паўлінку”, якой, да слова, сёлета спаўняецца 75, а таксама малады спектакль “Рэвізор”. Як прайшлі першыя паказы і аб планах Купалаўцаў на соты тэатральны сезон – у відэасюжэце.
Все новости в Октябре