Новости Гродно. 25.10.2019. Органы Европы зазвучат в Гродно
Тема дня
Арганы Еўропы зноў гучаць у Гродне. Міжнародны фестываль арганнай музыкі ўжо ў шосты раз прымае горад над Нёманам. У праграме сёлетняга фэсту – выступленні музыкантаў з Германіі, Расіі, Польшчы, Японіі і Беларусі. Кожная новая сустрэча становіцца заўважнай культурнай падзеяй, здзіўляе яе пастаянных і новых удзельнікаў, збірае поўную канцэртную залу. І гэтым разам, кажуць арганізатары, будзе мноства музычных сюрпрызаў. Хто адкрываў міжнародны фестываль і як прайшоў першы канцэрт арганнай музыкі ў Гродне – у відэасюжэце.
Все новости в Октябре