Новости Гродно. 28.12.2021. Главная елка области для детей
Тема дня
Галоўная ёлка вобласці ў
межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” сёлета сабрала 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Прынёмання ў горадзе
над Нёманам. Запрашэнне на ўрачыстасць атрымалі: сіроты і дзеці, якія засталіся
без апекі бацькоў, выхаванцы кадэцкіх класаў, пераможцы прадметных алімпіяд,
творчых конкурсаў і спаборніцтваў. Святочнае мерапрыемства з удзелам кіраўніка
рэгіёна Уладзіміра Караніка прайшла на галоўнай сцэне Гродна - у абласной філармоніі. Фотаздымак на
памяць, віншаванні, навагодняе шоў, падарункі, узнагароды і традыцыйная казка –
такімі былі складальнікі вялікай навагодняй праграмы.
Все новости в Декабре