Новости Гродно. 24.12.2021. Обновление автопарка скорой помощи
Тема дня
Цягам бліжэйшых двух год машынны парк хуткай медыцынскай дапамогі ў Прынёманні будзе цалкам абноўлены. Такія захады прадуглежаны доўгатэрміновай праграмай перааснашчэння аўтамабільнай базы экстраных службаў, якая рэалізуецца ў рэгіёне. Аб гэтым – пад час урачыстай цырымоніі перадачы медыкам новых карэт хуткай дапамогі – заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Усяго служба экстранага выкліку Прынёмання атрымала 7 новенькіх машын.
Все новости в Декабре