Новости Гродно. 23.04.2024. "Галера" покинула пределы города
Несамаходнае судна, якое гродзенцам больш вядома, як “Галера”, ужо не псуе выгляд Нёмана. Пасля таго, як яно перастала выкарыстоўвацца, уласнік адбуксіраваў яго да прычала на вуліцы Партовай у абласным цэнтры, дзе звыш пяці гадоў захоўваў недалёка ад аўтадарожнага моста ў зоне дзеяння забараняльных знакаў і не прызначаным для стаянкі суднаў месцы. І толькі пасля ўмешвання работнікаў пракуратуры “Галера” пакінула межы горада.
Все новости в Апреле