Новости Гродно. 05.04.2024. На Гродненщине стартовал республиканский конкурс рисунков "Живая память благодарных поколений"
На Гродзеншчыне стартаваў рэспубліканскі конкурс малюнкаў “Жывая памяць удзячных пакаленняў". Аднайменны праект Дабрачыннага фонду Аляксея Талая, накіраваны на збор манет для памятных знакаў у Мінску, Брэсце і Маскве і захаванне памяці пра подзвіг, здзейснены савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай, аб’яднаў жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі. Зараз па ініцыятыве Фонду сумесна з Беларускім саюзам жанчын у краіне запушчаны творчы конкурс для школьнікаў. Яго ўдзельнікі ў работах перадаюць сваё бачанне вайны, яе герояў і ўвекавечанне памяці ахвяр Вялікай Айчыннай.
Все новости в Апреле