Новости Гродно. 22.01.2021. Планы по строительству на этот год
Тема дня
У
Гродзенскай вобласці сёлета плануецца пабудаваць 420 тысяч квадратных метраў
жылля. Такое заданне прадугледжана пастановай СаўМіна, апублікаванай на
Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна планаў, з агульнага ліку
квадратаў, якія ўзвядуць у рэгіёне, 30 тысяч – так званае энергаэфектыўнае
жыллё, у якім для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы
выкарыстоўваецца электраэнергія. Што да планаў абласнога цэнтра, то сёлета
пачнецца ўзвядзенне новых жылых комплексаў ў мікрараёне Фолюш і па вуліцы
Магістральнай. І гэта не ўсе задачы, да выканання якіх ужо прыступілі работнікі
Гроднажылбуда.
Все новости в Январе