Новости Гродно. 14.01.2021. Штатный режим работы медучреждений
Тема дня
На
бягучым тыдні ў медустановы вобласці паступіць вакцына ад COVID-19 - паведамілі
ў галоўным ўпраўленні аховы здароўя. Тым часам, у сувязі са зніжэннем колькасці
захварэўшых на каронавірус, бальніцы паступова вяртаюцца да штатнага рэжыму работы. Ва ўпраўленні
падкрэслілі, што раней перапрафіліраваныя ўстановы пачынаюць прымаць
профільных пацыентаў пасля правядзення комплексу
дэзінфекцыйных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Ужо зараз у рэгіёне ў сваім
звычайным рэжыме працуюць 7 стацыянараў. У
Гродне з 12-га студзеня штатна дзейнічае ўніверсітэцкая клініка.
Все новости в Январе