Новости Гродно. 20.11.2020. C 1-го декабря зимняя резина станет обязательной
Тема дня
Па статыстыцы, з надыходам першых замаразкаў аварыйнасць на дарогах павялічваецца ў разы. Як канстатуюць эксперты, у большасці гэта звязана з несвоечасовай зменай шын. Чакаць “мінусу” Дзяржаўтаінспекцыя не рэкамендуе. Ужо пры сярэднесутачнай тэмпературы плюс 5-7 градусаў, сведчаць спецыялісты, летняя гума страчвае свае ўласцівасці. Ведаючы гэта, некаторыя вадзіцелі “пераабуваць” свае аўто пачалі заранёў. Бліжэй да часу “ч” – 1-га снежня, калі зімнія шыны ў Беларусі стануць абавязковымі, на некаторых СТА вобласці ўтварыліся чэргі.
Все новости в Ноябре