Новости Гродно. 05.11.2020. Мониторинг магазинов санитарными службами
Тема дня
Плюс 984 выпадкі за суткі. Колькасць захварэлых на каронавірус у Беларусі расце. Павелічэнне ліку пацыентаў з COVID-19 адзначаецца і на Гродзеншчыне. Медустановы забяспечаны ўсім неабходным для барацьбы з вірусам, няма праблемаў з маскамі і антысептыкамі ў аптэках, аднак спыніць распаўсюджванне хваробы пакуль не ўдаецца. Галоўнай прычынай высокай колькасці інфіцыраваных спецыялісты называюць невыкананне мер прафілактыкі ў грамадскіх месцах. Гродзенцы перасталі насіць маскі, карыстацца антысептыкам, забыліся аб сацыяльным дыстанцыраванні.
Все новости в Ноябре