Новости Гродно. 11.06.2019. Иностранные болельщики II Европейских игр
Тема дня
Большасць замежных балельшчыкаў Другіх Еўрапейскіх гульняў у’язджаюць у Беларусь праз заходнія вароты. Па інфармацыі Гродзенскай пагранічнай групы, за два дні па правілах бязвізавага рэжыму на пунктах пропуску ўжо прынялі тры дзясятка гасцей - аматараў спартыўных відовішчаў з Германіі, Чэхіі, Латвіі, Польшчы і, нават, ЗША і Фінляндыі. А самы папулярны ў замежнікаў пераход - “Брузгі” беларуска-польскай мяжы: тут за 2 дні дзеяння спецыяльнага бязвізу ў нашу краіну ўехалі 10 замежных турыстаў.
Все новости в Июне