27.04.2017. Нехватка витаминов
Тема дня
На праблемы здароўя, звязаныя з недахопам вітамінаў і мікраэлементаў, звярнулі ўвагу гродзенскія медыкі. Па дадзеных спецыялістаў, толькі ў 10-12% сем’яў вобласці харчовы рацыён з’яўляецца збалансаваным і насычаным неабходнымі карыснымі рэчывамі. Астатнія адчуваюць востры недахоп, так званых, нутрыентаў, амаль круглы год. Што ў сваю чаргу, кажуць эксперты, адмоўна ўплывае на асноўныя функцыі арганізму і нават можа прывесці да сур’ёзных хвароб.
Все новости в Апреле