12.04.2017. Выпал из окна
Тема дня
Трагічнае здарэнне ля будынка Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, што па вуліцы Акадэмічнай. Сёння ранкам тут з акна чацвёртага паверха выпаў мужчына. Гродзенец загінуў на месцы. Як стала вядома, у адносінах 54-гадовага жыхара абласнога цэнтра праводзілася праверка. Для паліграфічнай экспертызы мужчына быў запрошаны павесткай у будынак абласнога УУС. (Па папярэдней інфармацыі, мужчына скончыў жыццё самагубствам.) На месцы працуе следча-аператыўная група.
Все новости в Апреле