25.01.2018. Вирусные заболевания
Тема дня
У некаторых рэгіёнах краіны зафіксаваны першыя выпадкі захворвання на грып. У нашым абласным цэнтры і Гродзенскім раёне віруса пакуль няма, канстатуюць спецыялісты гарадскога занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Зараз у паліклініках назіраецца наплыў пацыентаў з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі. Эксперты характарызуюць гэты працэс як сезонны. Аднак, эпідэміялагічны парог можа быць дасягнуты ўжо праз некалькі тыдняў. Традыцыйна ў краіну грып прыходзіць напрыканцы студзеня – пачатку лютага.
Все новости в Январе