10.01.2018. Зимний учет птиц
Тема дня
З-за незвычайна цёплай сёлетней зімы пералётныя птушкі Гродзеншчыны не адляцелі ў вырай. Як заўважаюць айчынныя арнітолагі, устойлівы плюс апошніх месяцаў прымусіў многіх крылатых застацца на зімоўку ў Беларусі. Такія высновы спецыялісты робяць грунтуючыся, у тым ліку, на выніках традыцыйнага зімовага ўліку птушак. Пад час назіранняў, акрамя прывычных зелянушак, снегіроў, шэрых варон і сініх сініц - усяго звыш 30 відаў, былі зафіксаваны і зусім нечаканыя віды.
Все новости в Январе