20.07.2017. Разбил лопатой стекло автомобиля
Тема дня
Жыхар аднаго з населеных пунктаў Гродзенскага раёна рыдлёўкай разбіў шкло ў астаўленым на абочыне аўтамабілі. Іншамарка была прыпаркавана без парушэння правілаў дарожнага руху недалёка ад дома ўласніка. Аднак, аказалася на шляху абуранага пешахода. Замест таго, каб проста абыйсці перашкоду, мужчына вырашыў пакараць гаспадара аўто, скарыстаўшыся рыдлёўкай, якую нёс с сабой. У выніку разбітымі аказаліся тры аўтамабільных шкла. Зараз сельскаму хулігану пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Все новости в Июле