06.07.2017. Стройотряды в Островце
Тема дня
Прыкладна дзесяць тысяч маладых людзей Прынёмання будуць працаваць гэтым летам у складзе студэнцкіх атрадаў. Літаральна днямі стартавала Усебеларуская моладзевая будоўля ў Астраўцы. Далучыліся да ўзвядзення аб’ектаў будучай АЭС, у тым ліку, і гродзенскія студэнты-купалаўцы. Разам з тым, больш за 30 студэнцкіх атрадаў зараз актыўна працуюць і ў абласным цэнтры. Маладыя людзі заняты рамонтам дарог і цеплатрас, вучэбных будынкаў і інтэрнатаў, працуюць у ролі важатых у дзіцячых аздараўленчых летніках, займаюцца праполкай сельскагаспадарчых культур і рыхтуюцца да пачатку ўборачнай кампаніі.
Все новости в Июле