15.03.2018. Областная конференция по гинекологии
Тема дня
Прынёманскія ўрачы асвойваюць сучасныя метады лячэння, якія на дадзены момант існуюць у адносна новай галіне медыцыны – пельвіаперынеалогіі. Па статыстыцы, дыягназ пралапс, альбо апушчэнне, тазавых органаў, ставіцца кожнай пятай сучаснай жанчыне. Пры гэтым за дапамогай да спецыялістаў звяртаюцца далёка не ўсе пацыенткі. Між тым, гродзенскія медыкі сцвярджаюць: сёння яны могуць аказаць такім пацыенткам кваліфікаваную хурургічную дапамогу. І з кожным разам тэхналогія правядзення падобных аперацый удасканальваецца, у тым ліку за кошт абмену вопытам з замежнымі спецыялістамі.
Все новости в Марте