14.03.2018. Утонул на зимней рыбалке
Тема дня
Сяброўская рыбалка на Нёмане скончылася трагедыяй. Патануў мужчына 1961 года нараджэння. Выпадак меў месца ў Гродзенскім раёне, непадалёк ад вёскі Хомікі. Сюды, на зімовую рыбалку накіраваліся трое гродзенцаў. Забыўшыся аб мерах перасцярогі, двое сяброў выйшлі на лёд і праваліліся. На дапамогу прыйшоў трэці рыбак, які заставаўся на беразе. Ён выцягнуў аднаго чалавека. Дапамагчы другому ўжо не змог і выклікаў выратавальнікаў.
Все новости в Марте