Новости Гродно. 12.09.2018. Урожайный год в саду телестудии
Тема дня
Год ва ўсіх сэнсах знакавы і ўрадлівы. Супрацоўнікі “Тэлерадыёкампаніі Гродна”, якая, да слова, сёлета адзначае 50-гадовы юбілей, у гэтым сезоне дзеляцца не толькі прыемнымі навінамі і якасным тэлевізійным прадуктам, але і экалагічна чыстай вітаміннай прадукцыяй. Сад, закладзены амаль паўстагоддзя таму на тэрыторыі абласной студыі тэлебачання, сёлета даў небывалы ўраджай. Смачныя яблычкі з ТБ-саду, якія прайшлі адпаведную праверку і атрымалі знак якасці, ужо ўключаны ў меню гадаванцаў Гродзенскага заапарка. У планах – пачаставаць вітаміннай прадукцыяй таксама і тых, хто нясе службу ў мясцовых ваенных часцях.
Все новости в Сентябре