Новости Гродно. 11.09.2018. Уборка кукурузы
Тема дня
У Гродзенскай вобласці прыступілі да масавай уборкі кукурузы. У сярэднім гаспадаркі намалочваюць па 100 цэнтнераў з гектара, што з’яўляецца добрым вынікам з улікам спякотных асаблівасцей сёлетнега лета. Каб мінімізаваць страты ўраджаю, у рэгіёне ўкараняюць новыя метады ўборкі і перапрацоўкі пажыўнай культуры. Некаторыя з тэхналогій акурат зараз праходзяць тэсты на палях Прынёмання. Вольга Капковіч пра віды на ўраджай залатога зерня і новыя падыходы да масавай уборкі кукурузы.
Все новости в Сентябре