Тропы. Народный дом. 16.11.2018
Тропы
Страдаўнія замкі, храмы, будынкі з гісторыяй, - Гродна, адзін з тых беларускіх гарадоў, які славіцца захаванай архітэктурай, нягледзячы на ліхалецці, і руйнаванні выдатных аб’ектаў, усё ж тут ёсць на што паглядзець. Можа, таму сюды з цікавасцю едуць госці. А у памяці захоўваецца асалода – каралеўскага горада. Ёсць яшчэ адзін аб’ект, таксама культурны, які незаслужана застаўся у баку –гарадзенскі Дом культуры. Яго гісторыя ідзе з пачатку дваццатага стагоддзя. Па некаторых звестках – на сённяшні дзень яму ужо больш за 115 год. Сам жа будынак з’яўляецца першым на вуліцы Дзяржынскага.
Все видео в Ноябре