Надежда на село. Сопоцкин. 13.04.2020
Надежда на село
Завітаем у Сапоцкін, пасёлак на самым ускрайку Беларусі, дзе перапляліся культуры трох народаў- польскай, беларускай, літоўскай. Менавіта тут, у Сапоцкіне, у 2017 годзе быў адкрыты ўнікальны музей пісанкі, дзе прадстаўлена больш за тысячу экспанатаў. Яны выкананы ў незвычайнай тэхніцы роспісу, якой валодаюць выключна мясцовыя жыхары дадзенага рэгіёна. Тэхналогія вырабу сапоцкінскіх пісанак настолькі ўнікальная, што знаходзіцца пад аховай дзяржавы. З 2013 года яна занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Все видео в Апреле