Новости Гродно. 29.05.2019. Комната МЧС на базе 7-ой поликлиники
Тема дня
Навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці будуць самых маленькіх жыхароў Гродна. З гэтай мэты на базе 7-й паліклінікі, што ў мікрараёне Вішнявец, у педыятрычным аддзяленні адкрыўся “Куток бяспекі”. Дзякуючы рабоце новага тэматычнага пакоя, цяпер засвоіць карысныя веды наконт таго, як паводзіць сябе на пажары, ці ля вадаёма і, што самае галоўнае, папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі - змогуць самыя маленькія гродзенцы.
Все новости в Мае