Новости Гродно. 22.03.2023. Мемориал в деревне Зиняки навсегда останется местом единения всех поколений белорусов
Тема дня
За гады акупацыі гітлераўцы правялі ў Беларусі звыш 140 буйных карных аперацый. З 1941 па 1944 імі былі спалены 9 тысяч 200 сёл і вёсак, 5 тысяч 295 з іх - фашысты знішчылі разам альбо з часткай насельніцтва. Больш за 310 вёсак спалены на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. На Шчучыншчыне вёскі Зінякі і Агародзішча - сёстры Хатыні. У Агародзішчах карная аперацыя прайшла ў лютым 1943 года – фашысты знішчылі 147 мірных жыхароў. Гэта была помста за дзеючы ў Гродзенскай пушчы партызанскі атрад. А ўсяго за паўгода да вызвалення Беларусі – 22 студзеня 1944 года была знішчана вёска Зінякі. Пра тыя страшныя падзеі з гісторыі цяпер нагадвае манумент, каля якога ў памятны дзень прайшоў мітынг-рэквіем.
Все новости в Марте