Новости Гродно. 15.05.2023. ЦЭ по русскому и белорусскому языкам прошёл в Гродненской области
Тема дня
Вынікі цэнтралізаванага экзамену па беларускай і рускай мове, які сёлетнія выпускнікі школ здалі 14 мая, стануць вядомы не пазней за 10 рабочых дзён. Такую інфармацыю дае Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Размешчаны яны будуць на яго сайце. Таксама вынікі ЦЭ накіруюць у школы, каб атрыманыя балы былі ўлічаны пры выстаўленні выніковай адзнакі ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Па краіне цэнтралізаваны экзамен здавалі звыш 53 тысяч чалавек. У Прынёманні ў 21 пункт, арганізаваны ў абласным і раённых цэнтрах, прыйшлі 5 934 адзінаццацікласнікі. У Гродне ЦЭ школьнікі здавалі ў аграрным і купалаўскім універсітэтах.
Все новости в Мае