Новости Гродно. 14.10.2020. Многодетная семья Найда
Тема дня
У кожнага дзіцяці павінен быць дом і маці – сэрца гэтага дома. У гэтым перакананы Марыя і Іван Найда. Сям’я 13 год таму прыняла рашэнне стаць бацькамі-выхавацелямі. Сёння ў іх доме сямейнага тыпу выхоўваецца 11 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 15 год. 14-га кастрычніка – Дзень маці - для вялікай сям’і з Гродна асаблівы. Віншавані і падзякі Марыя Францаўна прымае з ранку. Цёплыя словы павагі ў адрас жанчыны, а ў яе асобе ўсіх матуль Прынёмання, адрасаваў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Все новости в Октябре