Новости Гродно. 14.05.2022. Шествие пионеров накануне 100-летнего юбилея организации
Тема дня
Усесаюзная піянерская арганізацыя набліжаецца да важнай даты – 19 мая рух адзначыць сваё 100-годдзе. У рамках святкавання векавога юбілею на Гродзеншчыне распачаўся марафон мерапрыемстваў пад дэвізам "VEK Піянерыі: Усё наперадзе!”. У яго рамках пройдуць больш за 70 маштабных праектаў і акцый па ўсім рэгіёне, у якіх задзейнічаюць амаль 80 тысяч піянераў і акцябрат Прынёмання. Цэнтральнай абласной падзеяй стала ўрачыстае шэсце па вуліцах Гродна і цырымонія ўзнагароджання актывістаў піянерскага руху, удзел у якой прынялі больш за 300 дэлегатаў з усёй вобласці.
Все новости в Мае