Новости Гродно. 14.02.2024. В Гродно возле Коложской церкви построят звонницу
Тема дня
У аднаго з самых старажытных, дзеючых храмаў Беларусі - Каложскай царквы ў Гродне, з’явіцца “голас”. Вясной, каля царквы, пачнецца будаўніцтва званіцы. Пяціметровая, драўняная канструкцыя будзе мець крыжападобную форму. Пад дахам размесцяць дзевяць званоў, самы вялікі з якіх будзе 1300 кілаграмаў. На дадзены момант працягваюцца работы над праектам. Як задумана, праваслаўныя пералівы ўпершыню на новай званіцы прагучаць 9 мая, у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі.
Все новости в Феврале