Новости Гродно. 06.10.2023. Евгений Павлов - один из лучших звукооператоров Гродненщины
Тема дня
Упершыню трапіў у Гродзенскую абласную філармонію, калі вучыўся на чацвёртым курсе музычнага каледжа, – і адразу зразумеў, што працаваць хоча толькі тут. Мара здзейснілася, і сёння Яўген Паўлаў не ўяўляе сябе ні ў іншай сферы, ні ў іншай установе культуры. Прысвяціць жа прафесійнае жыццё ён вырашыў гуку і за два гады працы ў філармоніі выдатна авалодаў сакрэтамі гукааператарства. У гэтым упэўнілася і наш карэспандэнт Вольга Барысевіч. Напярэдадні Дня работнікаў культуры, які ў Беларусі адзначаецца ў другую нядзелю кастрычніка, яна пабывала ў абласной філармоніі.
Все новости в Октябре