Новости Гродно. 04.12.2018. Криминальное дело за незаконный оборот наркотиков
Тема дня
Крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных рэчываў узбуджана супраць чатырох жыхароў Слоніма. Устаноўлена, што адзін з іх займаўся вырошчваннем каноплі, якой затым дзяліўся з сябрамі. Маладыя хлопцы сушылі і захоўвалі вырашчанае (траўку) у багажніку нерабочай іншамаркі ў адным з гаражоў райцэнтра. У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі было знойдзена больш за трыста грамаў марыхуаны. Вядома, што фігуранты крымінальнай справы раней праблем з законам не мелі.
Все новости в Декабре