29.03.2018. Госпитализированы с подозрением на кишечную инфекцию
Тема дня
З прыкметамі кішэчнай інфекцыі ў абласным цэнтры шпіталізаваны 10 дзяцей і 1 дарослы. Тры дні таму юныя футбалісты прыехалі ў Гродна з Полацка і Калінінграда на турнір і былі размешчаны на базе адпачынку “Купалінка”. Зараз пацыенты знаходзяцца пад наглядам урачоў абласной інфекцыйнай бальніцы. Канчатковы дыягназ будзе агучаны пасля таго, як стануць вядомы вынікі праведзеных аналізаў. У той жа час на базе адпачынку праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне для ўстанаўлення прычын і ўмоў узнікнення заражэння.
Все новости в Марте