24.08.2018. В Скиделе объявлен карантин по бешенству
Тема дня
У Скідзелі аб’яўлены каранцін па шаленстве. Перыносчыкам смяротнай інфекцыі стаў ёж. Дзікую жывёліну на сваім падворку падабраў мясцовы і прынёс у дом сваім унукам. Праз гадзіну ёж здох. Дзікая жывёла была хворая на шаленства, што пацверджана лабараторна. Шэраг службаў зараз прымаюць усе неабходныя захады па ліквідацыі ачага смяротна небяспечнага захворвання. У Скідзелі на 2 месяцы аб’яўлены каранцін.
Все новости в Августе