24.01.2017. Хирург Владимир Меламед
Тема дня
У апошнюю нядзелю студзеня ў краіне, па традыцыі, будуць адзначаць Дзень беларускай навукі. Свае навуковыя дасягненні на адмысловых форумах, якія гэтымі днямі ладзяцца ў тым ліку і ў нашым рэгіёне, шырока прэзентуюць і прынёманскія навукоўцы. Многія распрацоўкі гродзенскіх вучоных знаходзяць рэальнае ўвасабленне ў самых розных сферах – у эканоміцы, аграпрамысловым комплексе, медыцыне. Так, адзін з найбольш удалых прыкладаў – раневыя пакрыцці з хітазанам, распрацаваныя хірургам вышэйшай катэгорыі, дацэнтам Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімірам Меламедам. Яны істотна паскараюць вылечванне пацыентаў з апёкамі і трафічнымі язвамі. І ў перспектыве могуць стаць універсальным сродкам хуткай дапамогі пры любой бытавой траўме.
Все новости в Январе