20.07.2017. Первенство Европы по городошному спорту
Тема дня
Першынство Еўропы па гарадошнаму спорту распачалося ў горадзе Бярозаўка, Лідскага раёна. Прыняць удзел у турніры старажытнай славянскай гульні прыехалі юныя спартмены з Украіны, Расіі і, канешне, Беларусі. Вялікія міжнародныя старты Лідская зямля прымае не ўпершыню. Падобныя чэмпіянаты тут праводзіліся ў 2012-м і 2015-м гадах у тым ліку з удзелам нямецкіх, французкіх і іншых спартменаў. І не гледзячы на геаграфію краін-удзельніц кожны раз гарадошнікі з Бярозаўкі займалі прызавыя месцы.
Все новости в Июле