20.03.2018. В Сморгонском районе при пожаре погиб мужчина
Тема дня
У Смаргонскім раёне на пажары загінуў мужчына. Аб узгаранні жылога дома выратавальнікам паведаміла жыхарка вёскі Кеўлы. Грамадзянка звярнула ўвагу на водбліскі полымя ў вокнах хаты аднавяскоўца і выклікала дапамогу.
Да месца здарэння неадкладна накіраваліся пажарныя разлікі. Унутры драўлянага аднапавярховага будынка назіралася гарэнне. Неўзабаве было знойдзена і цела гаспадара вясковай хаты. Як стала вядома, мужчына не дажыў да свайго 65-годдзя некалькі гадзін.
Все новости в Марте