15.05.2017. Гибель школьника
Тема дня
Школьнік-веласіпедыст загінуў у Гродне. Трагедыя адбылася ў светлы час сутак на адной з дарог абласнога цэнтра. На дадзены момант абставіны здарэння высвятляюцца.
Вядома, што хлопчык 2008 года нараджэння рухаўся па вуліцы Тарусіцкай. Па неўстаноўленых пакуль прычынах ён упаў. Не выключана, што падзенне адбылося ў момант сустрэчнага раз’езду маленькага веласіпедыста і іншага механічнага транспартнага сродку. Ці на сам рэч мела месца сутыкненне з якім-небудзь аўтамабілем і што дакладна прывяло да гібелі дзіцяці, зараз высвятляецца. Апошняе слова павінны сказаць спецыялісты экспертнай службы.
Все новости в Мае