12.04.2017. Профсоюзы и социальная защищенность
Тема дня
Сацыяльная абароненасць работнікаў павінна заставацца ў прыярытэце ва ўсіх сектарах эканомікі. Такая думка прагучана падчас пашыранага пасяджэння Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Як было адзначана, усё больш новых прафсаюзных пярвічак апошнім часам ствараецца ў прыватным сектары эканомікі. Праца па арганізацыі новых будзе працягнута. А для таго, каб працэс праходзіў больш эфектыўна, у Прынёманні з’явіўся адмысловы рэестр арганізацый, у якім улічаны ўсе дзеючыя ў вобласці прадпрыемствы, у тым ліку і тыя, што пачалі працаваць зусім нядаўна.
Все новости в Апреле