06.04.2017. Разыскивается нелегальный массажист
Следчыя шукаюць тых, хто магчыма карыстаўся паслугамі нелегальнага масажыста - Гродзенскі міжраённы аддзел СК працягвае расследаванне крымінальнай справы па факце незаконнага лячэння, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. 36-гадовы мужчына, непрацуючы жыхар Гродна, прапанаваў свае паслугі ў інтэрнэце. І па дамоўленасці з грамадзянамі праводзіў сеансы масажу і лячэбнай гімнастыкі. На адзін з такіх трапіла песніянерка 1928 года нараджэння. Пасля масажу стан здароўя значна пагоршыўся, жанчыну шпіталізавалі, ва ўстанове аховы здароўя праз тыдзень яна памерла.
Все новости в Апреле