01.02.2018. Международный фестиваль "Коложский благовест"
Тема дня
Пеўчыя традыцыі праваслаўнай культуры васьмі краін свету будуць прадстаўлены на 17-м Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў у Гродне. Менш, чым праз тыдзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё “Каложскага благавесту”, фестывалю, які ўжо можна назваць брэндавым мерапрыемствам прынёманскага краю. І літаральна праз некалькі дзён распачнуцца першыя духоўна-культурныя імпрэзы ў межах фестывальнага тыдня. Па традыцыі, пра галоўныя падзеі сёлетняга “Каложскага благавесту” яго арганізатары расказалі падчас адмысловай прэс-канферэнцыі.
Все новости в Феврале