Тропы. Улица Замковая. Каланча. 2 часть. 05.12.2017
Тропы
Вінтавая лесвіца, цагляны мур, драўляныя апоры - нічога не змянілася ў вежы за больш чым сто гадоў яе існавання. Аднак, мала хто ведае, першапачаткова пабудова была другой. Наша здымачная група паднялася на вышыню птушынага палёту і там пазнаёмілася з музыкам, які ў форме выратавальніка часоў Расійскай імперыі кожны дзень пры любым надвор’і пераадольвае 120 прыступак, каб падтрымаць даўнюю традыцыю. Дарэчы, трубач – удзельнік эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на вежу для такой працы быў накіраваны кіраўніком калектыву, як адзін з лепшых выканаўцаў.
Все видео в Декабре