Новости Гродно. 29.07.2019. Уборочная в СУП "Ханчицы-Неман"
Тема дня
Уборка новага ўраджаю актыўнымі тэмпамі ідзе ва ўсіх раёнах. Кожную спрыяльную па надвор’і хвіліну (дзень) выкарыстоўваюць у сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Ханчыцы-Нёман”, што ў Свіслацкім раёне. Тут, як і па краіне, ужо сабраны рапс з ураджайнасцю 33 цэнтнера з гектара. Зараз увага зерневым. Сёлетнія паказчыкі, кажуць аграрыі, залежаць ад складаных умоў надвор’я - у гаспадарцы шмат палеглых хлябоў. І гэта, як раз той выпадак, калі выкананне задачы – убраць хлеб без страт – у многім залежыць ад людзей і іх прафесіяналізму.
Все новости в Июле